Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На гэтай алеі

На гэтай алеі
Бярозы бялелі
Так бела-зялёна.
На гэтай алеі
Мы колісь сядзелі,
Быў май заімглёны.

І сад батанічны,
І пошум крынічны,
І цёмныя бровы –
Было пераплецена
Ўсё гарманічна,
Так свежа і нова.

І гнуткае вецце,
І водар духмяны,
Чмяліна-салодкі
Разгойдвалі вечар
Зіхотка-крамяны,
Бы ў возеры лодку.

І сыпаўся голас
Надслоўна-узнёслы
Па-над верасамі,
І рвалася повязь
Зямлі і нябёсаў,
І зоркі згасалі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На гэтай алеі - Мікола Шабовіч