Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каханне да – РаДзИмЫ!!!

Душа ізноў шукае словы,
Каб на ўспамін зарыфмаваць
Непараўнальны пах ліповы –
Зямлі і неба благадаць.

Хапнеш глыточак дзеля спробы –
“Ну й смаката! Бы той бальзам!”
Усім навокал даспадобы:
Людзям, і пчолам, і чмялям.

Такі салодкі і духмяны
І так букет трымае свой,
Што п’еш паветра, нібы з каны
Наліўкі ліпеньскай напой!

Калі ж сыходзіць летні вечар
І водар льецца ‘шчэ мацней,
На ліпе ўспыхваюць, свечы,
Мільёны кветачак-агней.

А пах ад іх такі багаты,
Што не заблудзіць і сляпы
І адгукнецца: “Што за свята –
Цвіценне буйнае ліпы!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Каханне да – РаДзИмЫ!!! - Кірыл Семенаў