Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Сядзім. Смяемся. Замаўчым

Сядзім. Смяемся. Замаўчым.
Калі ж крычым – так ўжо крычым
Ты чэрвень мой, і я з табой
Забылася пра свой спакой.

Забылася пра слова “сон”
Мы разам, так навошта ён?
Мой летні вечар, цеплыня
Радная частачка мая.

Прамень і сонца – два ў адным.
Ты мой каханы, мой радны.
Нябёсы, воблака, зямля.
Я гэта ты, ты гэта я.

27/05/2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сядзім. Смяемся. Замаўчым - Юлія Кірылава