Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Каханы Роў

Ёсць гарадок паміж бароў,
А ў ім нябачны з берагоў
I кручаў Сожа, быццам схоў, –
Каханы Роў.

З былых часоў, з былых вякоў
Таіў і шанаваў любоў,
На шлюбны ложак юных вёў
Каханы Роў.

Святло чаромхавых кастроў
Сышло з падземных вапнякоў.
I вабіць зноў і кліча зноў
Каханы Роў.

Спытайце нават салаўёў,
Спытайце нават матылёў,
Што трэба ім? Адказ без слоў:
– Каханы Роў.

He прыглядайся да зямлі,
Да тых слядоў, што тут ляглі, –
Пакуты й смерць таксама йшлі
Ў Каханы Роў.

Святло чаромхавых кастроў
Сышло з падземных вапнякоў.
I вабіць зноў, і кліча зноў
Каханы Роў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Каханы Роў - Аляксей Пысін