Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш …Душа сумуе па душы

***
Душа сумуе па душы.
Як неабходна ім сумоўе,
Нібы каханне ці здароўе,
Нібы само жаданне жыць.
Як гэта трэба, каб цябе
Мог нехта выслухаць зычліва!..
Так прагне промня сонца ніва,
Так прагне снегу санак бег,
Вясну так мрояць капяжы,
Так б’юць з падземных вод крыніцы…
Душа сумуе па душы,
Каб ціхім шчасцем наталіцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш …Душа сумуе па душы - Навум Гальпяровіч