Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хай спявае душа

Хай спявае душа

У валасах срэбны іней завей,
Ды гады нам падлічваць не трэба.
І не варта загадваць далей.
Мець здароўя б удосталь і хлеба.

Мець бы добрых дзяцей і сяброў.
Ад жыцця не паспець бы стаміцца.
І ўмець адкрываць свет наноў,
Не баяцца ізноў памыліцца.

Хай кахання жыве пачуццё,
Каб спявала душа-не марнела,
А ў астатнім няхай нам жыццё
Свае кропкі расставіць умела.

1999 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хай спявае душа - Ніна Кавальчук