Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БЕЛАРУСУ МІХАСЮ ЖЫЗЬНЕЎСКАМУ

Застрэленаму ў час абароны Майдану ў Кіеве 22.01.2014

Ты прозьвішча меў Жызьнеўскі.
Гэта значыць, што жыць табе.
Доўга жыць
У абдымках усьмешак мінскіх.
І кахаць. І дзяцей расьціць.

Толькі больш за каханьне, аўта
Ты свабоду Радзімы любіў.
За Украіну жыцьцё аддаў ты.
Дзе, як дома, змагарна жыў.

У сьцяг бел-чырвона-белы абвіты –
Для падонкаў мішэньню ты стаў.
Куля ў сэрца – маланка ў жыта
А ў ёй воўчы маскальскі аскал.

Не каханая заўтра выйдзе
Белым сьнегам цябе ласкаць.
А ўвесь Кіеў – у помсьце і крыўдзе!-
Заўтра выйдзе Героя хаваць.

Станеш ты, як ахвяры іншыя,
Мужным сімвалам для маладых.
Вечна будзеш ты жыць,
Жызьнеўскі,
Ў нашых сэрцах.
У справах жывых.

22.01.2014.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БЕЛАРУСУ МІХАСЮ ЖЫЗЬНЕЎСКАМУ - Ніна Аксёнчык