Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Позненька, раненька… Дзе ты, каханая?

Горнуцца словы да сэрца пяшчотаю.
Птушкай бяскрылаю б’ецца пытанне:
Дзе ты, каханая,
што з табой?
Непагадзь вуліцу перапалосквае.
Холадна. Хіліцца клён да бярожкі.
Дзе ты, жаданая, мной не спазнаная,
Дзе ты, каханая,
што з табой?
Вечарам, раначкам… Дзе ж ты, каханая?
Слухаю водгукі – дождж у акно,
Ноч я прагледзеў, прыходзіць світанне –
Цябе не відно…
Дзе ты, каханая?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Позненька, раненька… Дзе ты, каханая? - Анатоль Кудласевіч