Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Вясёлы праменьчык… **********************************

Вясёлы праменьчык…
**********************************
Цягне восень нудную валынку –
Ні канца, ні краю не відаць.
Танчыць дождж з вятрыскам у абдымку.
Мокнуць поле, лес і сенажаць.

Шэрыя кароткія дзянёчкі…
Сонейка ласкавае, ты дзе?
Павучок за печкай у куточку
Посцілку дзіравую прадзе.

Шчэмяцца да хаты верабейкі
І сінічка стукае ў акно.
Сонейка пяшчотнае, ну дзе ты?
Нешта не прыходзіла даўно…

Без цябе сумуе ўсё жывое:
Птушкі, людзі, дрэвы і зямля.
Заскакаў праменьчык па пакоі,
Глянуў у люстэрка –
” Вось і я!”
9, 11 .11 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вясёлы праменьчык… ********************************** - Лёля Багдановіч