Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы будзем жыць

“Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай…”
Аркадзь Куляшоў, 1928

Цякуць удзячнасці напісаныя словы,
Да тых, хто сэрцам адчувае родны край.
Да тых, хто адчыніў сябе для роднай мовы
І кажа ёй на ёй: “Прашу, не памірай!”

Шкада, жыцця пражыта большая палова,
Але шчаслівы я, што зразумець паспеў:
Усё, што мае чалавек свабодны – мова.
Няхай скрозь час ляціць яе прыгожы спеў.

Я ўдзячны небу за Мулявіна “Алесю”,
За вершы чыстыя, што напісаў Аркадзь.
Няма без мовы да жыцця мне інтарэсу,
Таму мы будзем жыць – нам нельга паміраць.
22.02.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мы будзем жыць - Сяргей Махнач