Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Прывід Пагоні

Лютым імчыць утрапёная мара
Удалеч, за неба, за далягляды…
Свабодаю голай, якою так мала,
Надзея ляціць скрозь сваркі і звады.

Скрозь радасць і боль, адчай і натхненне,
Скрозь крокі наперад, час і прастору…
У лютым вякуе тваё пакаленне,
У холадзе снежным, у рэштках свабоды,

Якая жыве на сцягах бел-чырвоных,
Пагоняй кіруе за небакрай….
І марай ляціць іх дух нескароны
У родны, адзіны свабодны свой край…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прывід Пагоні - Павел Гаспадыніч