Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Забялела ноч снегавеем

Забялела ноч снегавеем,
Закружлялі сняжынкі зімы…
Мы з табою Радзімай хварэеем,
У якой захварэлі сыны..

Запалілася цемра завеяй,
Снег захутаў аблічча ў мароз…
Мы з табою Радзімай хварэем,
Невылечна, навечна, між кроз,

Што па ночы бялеюць бы мары,
І, як коні, імкнуцца наўсхліп
да Радзімы ў снежным абшары,
У якой усё хварэюць сыны…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Забялела ноч снегавеем - Павел Гаспадыніч