Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Так! Мы з табою век знаемы!

Так! Мы з табою век знаемы!
Мая душа з тваёй душой
Луналі, часам несвядома,
Па-над тучанскй стараной.
Ці можа нас парой ядналі
У спеку ліпеньскага дня
Сіней ад неба Лані хвалі,
Дзе мы былі як бы радня.
Бо толькі нам дарыў рулады
Салоўка ў цеплы майскі вечар
Мы светлякам так былі рады
І ноч была як раз дарэчы,
Каб расказлі сэрцы мары,
Ва унісон каб яны білісь
Каб родных тых краёў абшары
І на чужыне не забылісь.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Так! Мы з табою век знаемы! - Стась Высоцкі