Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сон акардэона

Светлы сон акардэона
Ў барвах восені туманнай
Павядаў душы натхнёна
Аб нязведаным спатканні.

Мроілася нам сустрэча
І застаўся успамінам
Незабыўны цёплы вечар,
Гронкі спелыя рабіны…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сон акардэона - Уладзімір Мірончык