Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Санэт #1 (Балада пра разьвітанне) Прысьвядчаецца Toshіro Kadzudo

Звычайны вечар вераснёвы,
Чырвоны захад, кветак пах,
Будынак ды палац мясцовы,
Тэатр, сонца ў вачах.

Квіток на месца, рад у партэры,
На сцэне – колас пад сярпом.
Сцэна малая па памеры,
Ды толькі думкі не а том.

Я азірнуўся, абачнуўся,
і больш на сцэну не глядзеў,
Бо я з вачамі сутыкнуўся,
У якіх ліст кветкі зелянеў.

Я ледзьве здолеў дачакацца,
Пакуль жа скончыцца раман.
Каб толькі ў вочы прыглядацца
Знаёмства я прапанаваў.

І валасы, нібы з бурштынаў,
і маладое лісце воч.
Як дыяманты блішчаць з лісцяў
Я успамінаў пасля ўсю ноч.

Былі спатканні ды сустрэчы,
і цішыня прыемных слоў.
і вечары ўдваіх дарэчы,
Што гарачылі маю кроў.

І тыя сьветлыя імгненьні,
Што былі сонейкам маім.
Нібыта сонечным праменнем
Яны жа сьвецяць нам адным.

Ды толькі скончылісь імгненьні,
Бо ў жыцці праходзіць ўсё.
Цябе не будзе. і праменьні
Не сьвецяць на агульны лёс.

Апошні дзень ды ноч, сьвітаньне.
А перш за ўсё – апошні вечар.
А я кажу на разьвітанне:
“Бывай, мой сябар. Да сустрэчы.”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Санэт #1 (Балада пра разьвітанне) Прысьвядчаецца Toshіro Kadzudo - Кіра Хорт