Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПРЫВіТАННЕ АД БОГА

Цёплы, летні, слаўны вечар
Апрануў туман на плечы.

Падвязаў да капялюшу
Ен забаўку – шкельца – лужу.

І паважна, без турботы,
З хмарак нацягнуў ён боты.

А кашулькy, вельмі лоўка,
Вышылі расой сяброўкі.

Вечар летні, дзіўны, цёплы
Жаніхом прыйшоў пад вокны.

У небе… з малака дарога-
Прывітанне ўсім ад Бога!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПРЫВіТАННЕ АД БОГА - Сяргей Брандт