Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дагарае вечар

Дагарае вечар полымем ружовым,
Залатое сонца села за раку.
Нейдзе там зязюля ўсе куе бясконца,
Бы чыюсці долю, звонкае “ку-ку”.

Можа, нам з табою лес яна варожыць,
Раскідае ўпотай сцежкі па жыцці,
І гады складае, потым разам множыць.
Толькі вось, зязюля, шчасце дзе знайсці?

Падкажы хутчэй жа, у якім напрамку
Адшукаць яго нам, у якім баку?
“Яно побач з вамі ўвечары і зранку”-
Чуецца ў адказе звонкага”ку-ку”.

Цеплы летні вечар рукі нам на плечы
Ціха і сардэчна моўчкі палажыў.
Траў духмяны водар, бы зязюлі ў згоду,
Легкім пацалункам нас прываражыў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дагарае вечар - Валянціна Владава