Верш Цi дзень, а цi вечар – жыццё нам нагадвае
Цi дзень, а цi вечар – жыццё нам нагадвае,
Не трацячы мужнасцi тону свайго:
У свеце, глабальна расколатым надвае,
Ад слова да бомбы – паўкрока ўсяго.
I як нi спакусна зацiшшам настроiцца –
Пра гэта, мой дружа, ты мусiш забыць.
Ад полымя слова да полымя стронцыя
Адлегласць бясконцай нам трэба зрабiць!