Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларускай Мове

Калі жывеш на Беларусі,
Цябе задумацца прымусяць:
“Я дзе ж знаходжуся, панове?
Зусім не чую слоў на мове,
Што тут жыла з сівой даўніны,
Што перажыла забароны,
Якую рвалі бомбы, міны,
Што выжывала скрозь праклёны,
Што беларускаю завецца,
Што, як крыніца, з вуснаў льецца,
Якая з намі праз стагоддзі,
Чаму яна цяпер не ў модзе?
Мне сорамна за вас, народзе.
Вы матчыне прынеслі здраду,
І людзі ёсць, хто нават рады!
Няма нідзе такога ў свеце,
Не разумеюць нас суседзі.
Няўжо ж вы змірыцеся з гэтым,
Што знікне нацыя з планеты,
І знікне слова “беларусы”,
А хто ж вас да таго прымусіў?”.

Я – маладое пакаленне,
Не пацярплю яе знікнення,
І дачакаюся я часу,
Калі пранікне мова ў масы
І зажыве тут назаўсёды,
І не сустрэне больш няўзгоды.
І стане хутка раўнапраўнай
З другімі мовамі Еўропы.
Еўропы нашай, вольнай, братняй,
І стане ва ўсіх хатах хатняй…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Беларускай Мове - Кірыл Азімка