Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Салодкі прысмак на вільготных губах

Салодкі прысмак на вільготных губах
Прымусіў забыцца аб зямлі пад нагамі
Адначасова адчуў я і шчасце, і жах
З-за таго, што і не марыў пра гэта гадамі

Шчасце падышло са спіны, нечакана
Агарнула сэрца незямной цяплынёю
Яно, у выглядзе бліскучых вачэй-каштанаў
Якія паднялі мяне па-над зямлёю

А калі прыйдзе той дзень нягоды
І мая душа адплыве на белых ветразях
Ведай, у сэрцы і памяці ён застаўся назаўсёды
Салодкі прысмак на вільготных губах

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Салодкі прысмак на вільготных губах - Вацлаў Нярухомчык