Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лісце каштанаў

За шэрым схіленым парканам
скрыпіць пясок сырых дарог,
спадае медны ліст каштанаў
на жоўты стоптаны мурог.

Ідзеш, яго рукамі ловіш, –
злавіўшы пусціш, хай ляціць, –
зноў не шумець яму ў дуброве,
вясенніх шолахаў не піць.

І сумаваць яшчэ так рана,
калі ўдаль маніць сцежак гладзь,
калі на шум лістоў ў тумане
умееш песняй адказаць,

Калі так хочацца смяяцца,
што яшчэ чуеш, бачыш ты,
як ціха сыплюцца праз пальцы
каштанаў звонкія лісты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Лісце каштанаў - Максiм Танк