Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш У Балотных Ялінах

“хаваючыся напалову ў тумане, імчыць над змрочнай млёй дзікае паляванне караля Стаха “

У. Караткевіч
У Балотных Ялінах жыве даўні страх,
Ані радасці, ані спакою.
Днём і ноччу лютуе раз’юшаны Стах,
Абвясціўшы народ свой ізгоем.
Зацугляныя коні імчаць і імчаць,
У дварах і сабакі не брэшуць.
Востраверхія вусцішна дзіды стырчаць,
Караля тыя коннікі цешаць.
Рвецца д’ябальскім крыкам зняважлівы рог,
А навокал пакора пануе.
Дык калі ўжо ціхае водгулле Бог
Галасоў занядбаных пачуе?
Там шчыруе яшчэ запалоханы птах
І блакітам натхняецца бусел.
А ці знойдзем калі мы загублены шлях
Да зямлі, што завем Беларуссю?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У Балотных Ялінах - Наталля Галавач