Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пейзаж са старадворышчам

У гэтым плынна-мнагаплынным,
У разнастайна-мнагастайным,
У наканованым жыцці –

Мільгнуць то водгаласам-крыкам,
To шэптам здушаным, то зыкам
I патануць у небыцці.

I будуць стынуць азяроды
Ад году ў год, з гадоў у годы, –
Паляжа лён, як і ячмень.

I будзе бзымкаць у самоце,
Пашкадаваўшы аб прылёце,
На кветцы чмель.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пейзаж са старадворышчам - Міхась Стральцоў