Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хутчэй прыходзь

Хутчэй прыходзь: я не бачыў цябе сто гадоў,
Сто гадоў з маіх бясконцых мільёнаў год.
Слова “вечнасць” так лёгка скласці з дзікіх ільдоў,
Таму ў мяне – сем вечнасцей на аднаго.

Я мыў у хвалях патопу свой дзіравы абрус,
Памятаю, як Рагнеда праганяла сватоў,
і мяне барадаты вандроўнік, імем ісус,
Частаваў паўсалодкім віном напалам з вадой,

І з’яўлялася ты – я заўсёды быў напагатоў
Убачыць твой твар сярод безуважных спін.
Хутчэй прыходзь: я не бачыў цябе сто гадоў,
і наступную тысячу год мы з табой праспім…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хутчэй прыходзь - Андрэй Сузінь