Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Як гэты свет, як і сябе, хутчэй

Як гэты свет, як і сябе, хутчэй
Прыдумаў кожны сам сваё каханне.
Адчуўшы шэпту цёмнае дыханне,
Бяссонніцу спакушаных вачэй.
Страх замятаецца завеяй вей.
Грахі замольвае замілаванне.
Бяжыць, сябе не помнячы, спатканне,
I нецярпенне цвеліць салавей.

У пагасціны запрашаюць высі.
I кожны жарсць, як у далонях жар,
Нясе, не баючыся апячыся,
Сябе растрачваючы без астатку.
Урэшце тужыць сцюжа, чахне сквар.
I можна зноў ашуквацца. Спачатку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як гэты свет, як і сябе, хутчэй - Рыгор Барадулін