Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не шкадуйце сябе ад нягод

***
Ледзь трымаецца зброя надзей
на спавітых пачуцьцямі снах.
Колькі з сэрцам разьбітым людзей
і з пустымі вачыма? О, жах!

Колькі кропляў патрэбна рацэ,
каб спатоліць смагу журбы?
На пабітай расстаньнем руцэ
пакідаем мы рэшткі сяўбы.

Памяць нібы шызы праклён,
сьлізкі мур і разбураны мост.
На пачатку існуючых дзён
пасьпяшайся да любай наўпрост.

Не шкадуйце сябе ад нягод,
захінаючы твары ў пяску.
Калі будзе апошні твой год
не пасьпее ўжо зьдзейсьніцца цуд.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не шкадуйце сябе ад нягод - Савелій Легенда