Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Звярнуцца да сябе

Столькі год я шукаў за мяжою лёс,
Што амаль пазабыў сваю родную мову,
Ноччу рэчкі іскрысты ад зорак плёс,
І ў бярозах гасцінец недалёка ад дому.

Мне б вярнуцца туды, дзе зусім я ня лішні,
Дзе увосень салодка спіць золатам гай,
Дзе дзяўчынкай са смакам саспелае вішні,
Пацалункам туліцца да вуснаў мой край.

Там бы памяць ўстрывожылі іскры,
Над вогнішчам у купалаўскім свяце,
Дзе бы ноччу я з лодкі выйшаў,
На тым беразе малым дзіцяцем.

І пануе ў сэрцы чужая краіна,
Не пакінуўшы месца для роднай старонкі,
А духмяным напоем свае ўспаміны,
П’ю я ноччу ў думках употай ад жонкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Звярнуцца да сябе - Аляксандр Фрайт