Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш “Іскры Ільіча”

У пасцельку легла Ганя.
Скончан дзень. Заснуць пара.
Ноч у вычварным каптане
Ціха крадзецца з двара.

I цікуюць зоры з вышкі
Сінявокай грамадой.
А ў Ганусі, у малышкі,
Розных думак цэлы рой.

Быў цікавы дзень без меры:
Сонца, яснасць, цеплыня.
А за ўсё лепш – піянеры
I іх забаўкі, гульня.

“Скуль іх столькі? – дзіва Гані. –
Ну, як макаў агарод!
I малыя, а ўжо зрання
Правялі ў калгасе сход.

Былі песні, пагулянкі…”
Не засне ніяк дзяўча.
“А якія ў іх чытанкі,
Кніжкі “Іскры Ільіча”!

Там аповесці, нататкі
Пра звяроў і пра калгас.
А рысункі, а загадкі!..
Вось дзе можна бавіць час!”

Ціш і сон вакол маўклівы,
А ў Ганусіных вачах
Піянерскі тлум шчаслівы
I іх “Іскры Ільіча”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш “Іскры Ільіча” - Якуб Колас