Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Што за дзіва?! Што за свята?!

Што за дзіва?! Што за свята?!
Зоркі сыплюцца з галін –
Шчодрым бляскам на багаты
Беласнежны палантын!

Іскры – злева, іскры – справа.
Над пярынамі снягоў
Ззяюць золатам яскравым
Мірыяды светлячкоў.

На зямлі – прасцін сегменты –
Ад ружовых да сівых.
Зіхаценне дыяментаў –
Упрыгожванні на іх.

А на вокнах штось малюе
Незвычайнае мароз.
Але, скончыўшы, лютуе:
Шчыпле шчокі, круціць нос,

На румяным, стылым твары
Студзіць сонца прамяні.
І клубіцца выдых парай –
Паспрабуй, яшчэ дыхні!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Што за дзіва?! Што за свята?! - Таццяна Дзям'янава