Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Свянцоныя іскрынкі

Свянцоныя іскрынкі…
******************************
А на Вадохрышча мароз.
А на Вадохрышча завея.
Лютуе студзень усур’ёз,
Ды свята душы нам сагрэе.

Усе спяшаюць у царкву,
Каб у запас набраць вадзіцы.
Папырскаць ёю кожны кут,
Самім каб тройчы прычасціцца.

Мароз шчыпае з усіх сіл –
Паружавелі нос і шчокі.
Уночы вецер галасіў.
Навіслі над зямлёй аблокі.

Ды нас аблашчаць пакрысе
Вады свянцонае іскрынкі.
У вір Вадохрышча знясе
Бяды і роспачы ільдзінкі…
09.01 – 2016г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Свянцоныя іскрынкі - Лёля Багдановіч