Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падыходжу да Хрыстова

Падыходжу да Хрыстова.
Тут завейнаю зімой
Я шчасліва і вяснова
Крык падаў свой над зямлёй.

Першы крык на гэтым свеце
У цяпле і рук, і воч!
Я крычаў, як і ўсе дзеці,
Не зважаў, ці дзень, ці ноч.

Я заходзіўся, стараўся.
“Добры дзень!” – я галасіў,
I ляцеў, і захлынаўся
Дзесьці ў гурбах той матыў.

Падыходжу да Хрыстова.
Над дамамі – цішыня,
Дыму белыя падковы
I ружовы золак дня.
I ў цішы гэтай здаецца,
Што пачаў ты толькі жыць,
Што заўжды так сэрца б’ецца
I ніколі не баліць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Падыходжу да Хрыстова - Янусь Малец