Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белыя сыплюцца долу крышталiкi

Белыя сыплюцца долу крышталiкi,
Белыя крышацца хмаркi ўгары.
Сосны захутаны ў белыя шалiкi.
Белая мiтусь у белым бары.

Белая, мяккая цiша няхрусткая,
Белай дрымотай спавiты кусты.
Белая казка… Зiма беларуская…
Што ж мне не дорыш снягурачку ты?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Белыя сыплюцца долу крышталiкi - Ніл Гілевіч