Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Намалюе бел-чырвона-белыя карціны з першымі бусламі тады сэрца

Першыя ідуць шляхам вайны,
А другія застаюцца дома.
Пешшыя і вершнікі вясны
Сцежкамі выходзяць супраць лома.
На лясных дарогах людажэры
Ставяць пасткі супраць мараў,
Да вайны апошнім касінерам
Як дажыць унікнучы падманаў?
У сэрцы рана, эмігруе боль,
Пасялілася у думках смага,
Каб напіцца шчасццем трэба ў бой
Зноў ісці з рашучасццю варага.
Неўміручасць нашае краіны,
Непахіснасць нацыі прачнецца.
Намалюе бел-чырвона-белыя карціны
З першымі бусламі тады сэрца

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Намалюе бел-чырвона-белыя карціны з першымі бусламі тады сэрца - Алесь Круткін