Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Сэрца

Знявечана, разбіта і разрэзана
Жыцця няўзгодай сэрца чалавечае.
Яно баліць, яно крычыць, яно пакутуе…
Жыве і плача ў ланцугі закутае.
Яно не прызнае дабра прадажнага
І жаліцца не ўмее, бо адважнае,
А боль не разумеюць людзі іншыя,
Бо думаюць, што гэта ўжо залішнее.
А сэрцу беднаму
Каб зніклі мукі вечныя,
Патрэбны ласка ды пяшчота чалавечыя.
Але ў наш час прадвінуты, разбэшчаны
Ўсё болей сэрцаў хворых і знявечаных…
Знявечаных не куляй ці гарматаю,
А словам колкім, злыбядой зацятаю.
І вось да іх як да пустэчы ставяцца,
Праходзяць міма, сэрцаў не кранаюцца…
І сэрцаў крык сарвецца ў мора безлічы,
І змоўкнуць на стагоддзі сэрцы чалавечыя.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сэрца - Ганна Сабела