Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Разгарыцца сэрца знічкаю!

Ня гаруй! Жыцце ня скончана
Пака мы с табою жывы,
Пака з нашай галавы
Валассё ня абмалочана.
Абмалоціць яго лёс
Так, што й самі ня заўважым
“Братка! Лепш раней жылось!”
Пры сустрэчы ціха скажам.
У Слабаду ды цераз лес
Мы за кнігаю хадзілі,
А цяпер кругом прагрэс,
Кнігі дзеці ўшчэнт забылі.
І дарогі сталі доўгімі,
Разляцелісь, хто куды!
А ты помніш, як мы Доўгімі
Разам беглі да вады.
Колькі радасці ды плёскату
Смех і плач і гамана
А ў вечары над вёскаю
Ляск і стрэлы Пяруна.
Разгарыцца сэрца знічкаю
Толькі моцна ня тужы
Маладосць звініць крынічкаю
На забытай той мяжы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Разгарыцца сэрца знічкаю! - Стась Высоцкі