Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Помніш, Янька



* * *

Помніш, Янька, жартаўніца,
Як хадзілі па суніцы?
Мне дзяцінства наша сніцца, –
Ярка ўспыхвае зарніцай.

А забыць хіба маглі мы
Як хадзілі па маліну?
У юнацтве аніколькі
Нам з табой быў лес не колкі!..

Плач пачуўшы жураўліны,
Мы журыцца ці павінны?
Мо, Янінка, зараз разам
Сходзім хоць па журавіны?!.

Мне дзяцінства наша сніцца –
Ў лесе кроплі зараніцы.
Помніш, Янька, чараўніца,
Як хадзілі па суніцы?





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Помніш, Янька - Станіслаў Валодзька