Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свіцязь

Мне Свіцязь начамі сніцца.
Мне доўга начамі не спіцца.
З табою хачу сустрэцца,
Ці гэта толькі здаецца.
Мне Свіцязь сніцца начамі:
Дзяўчына ідзе з ключамі,
Каб адамкнуць вядзерца
З вадою, што лечыць сэрца;
Рамонкам, што на узмежку,
Каб запаліць усмешку;
Каб ранкам, расістым, золкім,
Расквеціць вочы вясёлкай;
Каб, прычакаўшы вечар,
Прызначыць з табой сустрэчу.
Мне Свіцязь начамі сніцца…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Свіцязь - Мікола Аляхновіч