Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аднойчы

Аднойчы прыходзе стома.
Ў які-небудзь ціхі вечар.
Калі ўжо усё вядома
(а зьведанае – пустэча).
Ніякіх ня трэба словаў.
Зусім не цікавяць пляны.
Ўсе мары мае – удовы.
Ўсе мроі – без капітана.
Сьвятла не палю
і зданьню
Блукаю за зьнічкай-часам.
Ужо не баляць пытаньні.
Ужо не смыляць адказы…
У сьвеце далёкім, блізкім,
Праз ісьціны і навукі –
Важней за усё – калыска,
Што гушкаюць маміны рукі,
І ціхая калыханка,
І смачнае цяпло смочак,
І сьветлая ўсьмешка ранкам,
І нібыта неба – вочы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Аднойчы - Алесь Наркевіч