Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пытаньні

Пытаньні.
Чым можа ганарыцца здраднік?
Чым можа пахваліцца кат?
Што пад абгорткай мае “ватнік”?
Хто злодзея электарат?

Якога розуму “апоек”?
Адкуль паходзіць “гапата”?
Што адбываецца з душою
У абруселага ската?

Што сьніцца служкам акупантаў?
Ці дагніе саўковы гной?
Калі рашысты, склаўшы транты,
Зноў прасьпяваюць хорам-бандай:
“Бері шінель, пошлі домой…”?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пытаньні - Алесь Наркевіч