Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Мялеюць рэкі, сохнуць травы, дрэвы

Мялеюць рэкі, сохнуць травы, дрэвы.
I стала маласнежнаю зіма.
Здаецца, пацішэлі птушак спевы.
Маўчыць зязюля, быццам і няма.
Хто вінаваты ў гэтым, адкажыце?
Я ведаю: нялёгка адказаць.
Маўчыць зацята перапёлка ў жыце.
Няўжо ёй ножкі болей не баляць?
Шукаем прагна неруш і адказы.
– Глядзіце, зерне верабей дзяўбе…
Але усё ж чаму, чаму ні разу
Я вінаватым не лічыў сябе?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мялеюць рэкі, сохнуць травы, дрэвы - Віктар Шніп