Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Гукі звяроў

– Што за дзіўны гул і гам
На двары пачуўся?
Што за гукі чую там –
Сам не разбяруся.

Нешта вые, нешта іржэ,
Нешта ціха квохча,
Нешта ўвогуле маўчэ,
Раптам піскне штосьці.

Што за гукі на двары?
Маці, патлумач мне.
– Пеўнік з ранняе пары
Дзяўбе зерне смачна,

Потым узлётае на плот,
Будзіць спазаранку.
Мяўкне наш праныра-кот,
Піскне мыш пад лаўкай,

Проса курыца таўчэ,
Квохчуць кураняты,
У хлеве часам конь іржэ.
Прэ кашлаты ў хату –

Вые, просіцца пад дах,
Ные небарака;
“Гаў” гудзе ў маіх вушах –
Так гучыць сабака.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гукі звяроў - Маргарыта Герасіменка