Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЛАЎКА

Дзіва лясное, колькі ты цешылась
Коўзаннем роднай табе дзетвары?
Стому габлялі тыя, хто спешылісь,
Ты найгалоўная ў гэтым двары.

Слухала росказні дзесяцігоддзямі,
Праўду ты ведала, знала хлусню.
Сядзелі шаноўныя госці народзінаў,
І хто раздзяляў паміж родных журбу.

Спіш, непрыгожая! З’ела макрота
Восеняў шэрых, ды стрэлы жары.
Тоўстая доска з адкрытым ротам
Лаўкай завецца да гэтай пары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЛАЎКА - Віктар Худавец