Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты прыйшоў на захад сэрца

Я на ўсход тваёй дарогі.
У тваіх далонях – вецер,
У маіх – палын-трывога.
А на захад – мілавіца,
А на ўсход – гарачы золак.
І дарозе нашай віцца
Цераз неба, аж да зорак.
Цераз вечар, цераз вечнасць.
Разгані маю журбу.
Прытулі мяне, як свечку,
Памаліся і… забудзь.

11.07.2011г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты прыйшоў на захад сэрца - Іна Снарская