Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перадзімовае

Зоркі, вечнасць…
Вечар матыльком на плечы…
Хутка і вячэра –
Мы запалім свечы…

Так прыемна побач
Перад поўняй поруч…
Мы адчуем горыч
Він, і зорак покліч…

Мне прыемна марыць,
Час з табою бавіць…
Завіруха-замець
Сэрцаў не пазбавіць!

Зможа ў холад кінуць!..
Каб цяпло пакінуць –
Трэба душ каміны
Распаліць галіннем!

Пачуцці-галінкі
Зноў растопяць льдзінкі!
Па зіме – памінкі!
Сваты да Александрынкі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Перадзімовае - Канстанцін Крышталь