Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спяшайся распаліць кастры

Спяшайся распаліць кастры
Вясною, ранкам, вечарамі…
З люстэрка пыл амый, сатры
Даўномінулага рукамі.

Галлё старое пазбірай:
Сяброўтва. Слаўнае, ліхое…
Хай запылае новы май –
Ушчэнт скрушыць старое.

Спяшайся распаліць кастры –
Спалі, не затаі былога,
Ня вартае скупой слязы,
Ня годнае цябе самога.

11 сакавіка 2010 17.00

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Спяшайся распаліць кастры - Яўген Бартніцкі