Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Чай

Мокры асфальт…
А ў вокнах тваіх засынае апошні прамень.
Ноч не аддам…
Буду з табой.
Нас не так шмат…
А навокал імгла, і на коўдру лажыцца твой цень.
Вуліца там
Спіць пад вадой.

Дыхае час…
Дзесьці пойдзе па шэрай чыгунцы на захад цягнік.
Чую гудок…
Колы маўчаць.
Ноч не для нас…
На акне паміраюць валошкі, а я не прывык…
Бачыш…прамок.
Дай пачакаць…

Сонечны дах…
І дзяўчына, што гоіць сабою, нясе цеплы чай…
Думак маіх
Казачны лёс…
Ранішні пах…
Белы сад зацвітае, азёрны прачнуўся мой край.
Колераў тых…
Вецер прынёс…

1 сакавіка 2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чай - Лірык Вінадорскі