Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Валошкі ў жыце

Ну, не кажыце –
Валошкі ў жыце –
Нібыта вочкі
На твары сонца.
І вочкі тыя,
Іх шмат, бясконца,
Глядзяць, нібыта,
Крыху наўна,
Як вецер сонны
Трапеча лісцем
Смурной каліны
На ўскарайку жыта.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Валошкі ў жыце - Валянціна Баранава