Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Замільгацела за небакраем

Замільгацела за небакраем…
Шалёна заркі наўскос ляцелі…
То Леаніды матыў зайгралі,
свой старадаўні матыў сустрэлі…
Такі быў дзіўны, крыху наіўны
матыў касмічных шляхоў спрадвечных,
што затрымцелі Сусвету струны.
Як на арэлях, што так кранулі,
крыху хіснулі,
і панясліся так недарэчна
на голаўзлом у блакіту далеч.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Замільгацела за небакраем - Валянціна Баранава