Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МУЖЧЫНА

Мужчына адбярэ спакой –
І сэрца сціснецца, як птушка,
Прыціснутая пад рукой.
Ты згодна стаць яго вяснушкай,
Намаляванай пад шчакой,
Ці маладзенькаю ігрушай
Над самай чыстаю ракой,
Дзе на арэлях цябе гушкаў
Мужчына.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш МУЖЧЫНА - Вера Буланда