Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шчаслівая

“Шчаслівая” – мне кажуць людзі ўслед.
Я цалкам з імі згодна. Так. Шчаслівая.
Але пранесці шчасця запавет
Складана праз жыццё маё імклівае.

З яго складаецца няўмольны лёс.
І дзе ж яно, затоена-маўклівае,
Мяне чакае у абдымках рос?
Мне невядома. Але я – шчаслівая.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шчаслівая - Надзея Філон